100 гадоў з дня публікацыі!
Першыя літаратурныя спробы Адама Бабарэкі адносяцца да 1918 года. Яго апавяданне «То толькі сон…» выйшла пад псеўданімам Янка Кужаль у газеце «Звон» 8–12 верасня 1919–га, праз год пасля напісання. У 1920–х творы Бабарэкі пачалі з’яўляцца на старонках беларускіх газет пад псеўданімамі і крыптанімамі Анінскі, Гаротны, Каліна Якім, Малады Настаўнік, Рэка А., Чырвоны Адам, Чэмер А., Чырвоны, Кужаль Янка, А.Б., А.Б–ка, А–м Б–а, А.Ч., Гаротны Адам.
Таццяна ЛаЎрык
https://budzma.by/news/maladnyakoski-byal...
То толькі сон...
Шчыра паважанаму А. Моцнаму
Сяляне вёскі Занямоньне любілі ў нядзелю ці ў сьвята сходзіцца на рынак, каб пра тое, пра сёе пагаварыць, каб дазнацца дзе-якіх навін. Ось і ў гэты вечар яны сабраліся аб чым-небудзь пагаманіць. Грамада вялікая. Гоману многа. А вечар быў ціхі, цёплы і ясны. Зьлёгенька падыхаў ветрык, як-бы прыслухоўваўся да гутаркі людзкай, каб потым панесьці яе ўгору і расказаць месяцу, зорам і хмаркам. Прьпноў сёньня і Адам Краўцовых. Яго рэдка бачылі на сходах. Ен быў самы бяднейшы ў вёс- цы. Зямлі зусім ня меў, апроч кавалачку агарода, ды й то на яго было трох братоў. Адам сядзеў усё дома, раздумваючы, як-бы палепшыць сваё жыцьцё. А жылося надта дрэнна. Але ў гэты вечар і ён выпаўз з свае старэнькае хаты. Яго непакоілі ўсялякія думкі, якія яму бажалася выказаць каму-небудзь.
Сяляне сядзелі на бярвеньнях ля хаты Ткачука. Гоман ужо пачаў сьціхаць. Зда- валася, усе перагутарылі. Адам сядзеў і думаў, як-бы пачаць гаворку пра свае думкі. Але вось неяк зайшла гутарка пра сны.
—Чорт яго ведае, што гэта — не’к ня сьпіцца, сны дрэнныя лезуць, — пачынае адзін, а там другі. Тлумачаць па-свойму. Адам насачыў момант і пачаў апавядаць. Што ён расказваў, гэта ня быў сон. Яго беднасьць, яго доля давяла да гэтакіх думак, але ён не хацеў, каб ведалі, што гэта ён сам дамысьліўся, і сказаў, нгго сьніў.
— Ось паслухайце, як я надум... як я сьніў, — паправіўся Адам, пачынаючы гаворку.
— Ну, кажы — паслухаем, — загукалі сяляне, — мо што й цікавае?
— Ось я, здаецца, ужо зусім зьбяднеў: хоць я й так бедны, ато дык нават нямачаго есьці. Д ык, здаецца, і надумаў я паехаць у другі край у заработкі. Жонцы сказаў пра- даць каня, купіць хлеба І жыць пакуль што, а я зараблю грошай, буду прысылаць, потым сам, моў, прыеду І тагды зажывом па-людзку. „Ну, добра“, — згадзілася жон- ка. Ось раз увечар, здаецца, як вёска ўжо спала, разьвітаўся я з жонкаю, з дзецьмі і паплёўся на станцыю. Грошай не’к сабраў на дарогу — прадалі, здаецца, апошняга япрука. Заплакаў, вельмі-ж бо горка І шкода было пакідаць свой родны куток. А да- лей некім цудам я ўжо еду на чыгунцы далёка-далёка ад сваёй вёскі. Сяджу гэта я ў вагоне, думаю, у які-б край ехаць, дзе болып заработкаў, і аб жонцы з дзецьмі думаю, ажна кандуктар ідзе і кажа ўсім з чуіункі злазіць, бо далей цягнік ня йдзе. Зьлез я, іду, а цягнікоў многа-многа, ды ўсе непадобныя на той, што я ехаў. Падыходжу я, к аднаму, а некі пан: „Сядай, ка’а, браце, калі хочаш, — паедзем у наш край, у нас до- бра жыць“. — „Але-ж у мяне білета няма?“ — „То нічога! Ось сядай!“ — і адчыніў дзьверы. Я зьдзівіўся, што ён так ласкава да мяне зьвярнуўся, бо я-ж просты му- жык у лапцях, а ён пан. Зьняў я шапку, пакланіўся, падзякаваў за раду і ўвайшоў у цягнік. Тут я зноў зьдзівіўся. Я ня ведаў, дзе я, — ці ў пакоі ў пана, ці ў цягніку. Ня верыў сваім вачом. Усё так пекна, так прыгожа: зэдлікі ўсе мяккія, картыны раз- ьвешаны. Я доўга стаяў, разглядаючы, і баяўся садзіцца, аж калі падышоў зноў той пан, што ля вагону стаяў, і сказаў садзіцца, тагды толькі я сеў. Ня памятаю, ці доўга я ехаў, ці не. Я ня ведаў на’т — куды. Толькі ведаю, што бяз білету, і грошай ніхто ня пытаў. Але ось, няведама як, апынуўся я ў вёсцы (там гэтак яе звалі, але, як я думаў, то — настаяшчае места).
— Ну, брат, І сон! — ня стрымаўся, каб не перапыніць, стары Язэп.
— Не перапыняй, Язэп! Кажы далей, Адам! — адазваўся Максім.
— Іду гэта я, разглядаю далей, — апавядае Адам, — усё роўна, як у лесе. Але ось падходзіць некі пан, даў „дабрыдзень“. Бачучы, што я ня тутэйшы, адазваўся: „Хад- зем, папалуднаем, браце, —ужо пара!“ Я ўсё роўна, як акамянеў ад гэтых слоў. Хацеў нешта сказаць, але язык не’к не паварочваўся. I я, падуласны некай невядомай сіле, паплёўся за ім. Схамянуўся толькі, як мы падышлі да вялікай мураванай хаты, і той пан зноў зьвярнуўся да мяне: „Ось сюды! Ты, браце, мусіць, ня тутэйшы, — ці зда- лёк?“ Неяк язык разварушыўся; я пачаў расказваць. Мы ўселіся ля стала і чакалі, калі нам пададуць полудзень. Саля вялікая, сталоў многа. Чыста, хораша, — адна любата! Людзі сядзяць, палуднуюць, а ўсе адзеты па-панску. Той пан, што быў са мною, як я дазнаўся, зваўся Юрка. Вось я І вылажыў яму, адкуль я, чаго прыехаў, бо ўзнаў, што ён вельмі добрычалавек, хоць, як мне здавалася, пан. „Ага“, —працягнуў Юрка, як я скончыў гутарку. Полудзень кончыўся. Усё давалі вельмі смачныя стравы. Я зроду ня спытваў такіх. Пачаў я поркацца ў кішэні і вымаю кецку (яшчэ меў тры злоты грошай), каб заплаціць за полудзень. А Юрка: „Што гэта?“ — пьггае. Кажу, трэба заплаціць. „Як заплаціць?“ — зноў пьггае. Я зьдзівіўся. Думаю, што гэта хіба пан сьмяецца. Ажно як пачалі мы жупіць, то я дазнаўся, што зусім тут грошы не ўжываюцца, на’т ня ведаюць, што то за грошы. Ну, думаю, ось прыехаў у заработкі! А тут грошай ва ўсёй краіне няма. Хіба-та я, мысьлю, папаў у нябескае царства, ці яко ліха? Юрка ўбачыў, што я зьдзіўлены, і пачаў мне тлумачыць.
—А-а, ось дык сон! — зноў ня стрымаўся Язэп, аўсе аж рот паразьзяўлялі і вельмі ўважна слухалі.
—Ось я, кажа Юрка, — апавядае далей Адам, здаволены, што яго думкі з цікавасьцю слухаюць, — пайду, скажу маршал ку, што да нас новы чалавек прыехаў, і адпрашуся ад работы. Тагды я павяду цябе ўсюды і пакажу, як у нас жывуць. Пашоў, а я чакаю, раздумваючы: куды-та я папаў? А людзі ўсе, папалуднаваўшы, пачалі расходзіцца на работу. Але вось і Юрка вярнуўся. „Ну, хадзем!“ — ка’а. Пашлі. Ось Юрка і пачаў расказваць. „Наш край, кажа, увесь завецца „Краіна Працы“, — так і завецца, бо ў нас усе ад малога да старога — усе агульна працуюць, і працуюць у нас ня толькі для сябе, але для ўсіх людзей свайго краю“. Я слухаю ўважна і ня разумею, як-та — для ўсіх? А Юрка кажа далей: „Поле ў нас абрабляюць не паасобку, а цэлай грама- дою, цэлай вёскай“. Мы тым часам вышлі ўжо на поле. „Яно разьдзелена ў нас па палеткі, і вось адны (у нас, бач, праца разьдзелена паміж усіх роўна) працуюць ля жьгга, другія — ля аўса, трэйція — ля ячменю і т. д. Гэта знача, ужо часьцей ля яго ходзяць, як у нас кажуць — культывіруюць, каб мець ад зямлі як найболыны пры- бытак. Але, калі сеяць, ці жаць, ці касіць, або бульбу выбіраць, — тая частка, якой прыпаручана той ці іншы палетак, ня зможа адна ўправіцца, дык ёй пасабляюць другія. Аўсім у нас кіруе Радаз маршалкам начале. Мы выбіраем яго з паміж сябе“.
Я жадаў непгга спытаць, але Юрка, чалавек жуплівы, ня даў мне прагаварыць, а расказваў і тлумачыў далей.
„У нас, ка’а, працаваць ня надта цяжка, дзеля таго, нгго мы маем усялякія машы- ны. Усё сабраўшы з поля і памалаціўшы, мы звозім у аіульны сьвіран, а адтуль ужо па запісках маршалка бяром сабе для ўжьггку. Адным словам, пажывеш у нас, як за- хочаш, дык лепей азнаёмішся з нашым жыцьцём“.
Прашоўшы крыху полем, мы вярнуліся назад. На полі кіпела работа. Якраз у тым часе жалі. Юрка-ж далей мне тлумачыць: „Вось бачыш: вёска наша. Прыго- жая, праўда? Хаты ўсе мураваныя, але гэта ўласнасьць усяго люду, што жыве тут. Жывом мы па кватэрах. У хатах — чыста, хораша. Ну, цяпер (мы увайшлі ўжо ў вёску) павяду цябе, ка’а Юрка, па майстэрням. Вось тут працуюць гарбары, выра- бляюць скуры — і то для ўсіх“. Зайшлі мы, паглядзелі. Працуюць людзі з некай дзіўнай ахвотай.
Я яшчэ нідзе ня бачыў, каб так працавалі. Былі і старьга, і малыя. „А гэта (падьпплі мы к другой, шаўцоўскай) шыюць боты таксама для ўсіх. У нас, скажу адзін раз, ка’а Юрка, кожны працуе для ўсіх іўсе для аднаго. Усе гэтыя боты зносяццаў скарб, аад- туль выдаюцца, каму патрэбна. Падраліся — ідзі к маршалку, дасьць запіску ў скарб, там забяруць у цябе старыя, а дадуць новыя. Старыя-ж боты зноў ідуць у майстэрню ў работу“. Тут я ня вытрымаў — запытаў: „А па колькі плацяць?“ Юрка зьдзівіўся з гэстакага запытаньня, адалей кажа: „У нас-жа, я гаварыў, на’т і ня знаюць, пгго гэта за грошы. Каб ось я ня ўгледзіў у цябе, як ты вымаў з кішэні ў стравярні, то і я-б ня ведаў“. Я задумаўся і ўжо болей не адважваўся распытваць. Юрка-ж далей тлумачыў.
„Вось кравецкая. Тут працуюць, як і ў шаўцоўскай. Усё аддаеццаў скарб, аз скар- бу людзям шыюць з свайго. Ткуць самі — машынаю. А вось гэта кузьня, сьлясарня, стальмарня, калёсная ды шмат усялякіх другіх. Мы так жывом, бачьпн, каб мецьусё патрэбнае ў сябе, дома“. Перайшлі гэта мы ўсе майстэрні і павыходзілі к вялікаму пекнаму дому. „А гэта, кажа Юрка, народная хата. Тут мы зьбіраемся амаль ня кож- ны дзень, радзімся: што і ў якім парадку далей рабіць: так сабе жупім, а то чытаем, бо тут-жа ёсьць і чытальня. Па нядзелям-жа ці ў сьвята наша моладзь тут ладзіць тэатр“. Гэтага дык я не разумеў, але не адважыўся распытвацца. Я ўжо, здаецца, надумаўся тут крыху пажыць, бо Юрка шчэ сказаў, нгго работы ў іх для ўсіх ёсьць. I хлеба для ўсіх хапае. Падыходзім тым часам да другой вялізарнай хаты, аж у пяць паверхаў. „А вось наша школа! Гэта вучацца нашыя дзеці, покуль ня скончаць усіх навук. Тут-жа і ўсялякія дзіцячыя майстэрні: вучацца па кніжкам і рукамі на прак- тыцы. У нас першыя годы адукацыя дзецям даецца агульная (у тым-жа часе яны працуюць і рукамі паводлуг сваіх сіл, хоць, праўда, яны і ўвесь свой век працуюць рукамі, а не адно галавою), а потым ужо па спэцыяльнасьці. Усе дзеці нашы вучац- ца, нявучоных у нас няма. Усе людзі ў нашай грамадзе-вёсцы — роўныя“.
„ А бедных, або нявучоных, — няграматных, ось такіх, як я, — няма?“ — запытаўся я.
„А што гэта — бедныя, браце?“ Я не разумеў, але болей ужо ня пьггаўся.
„Там, за гэтаю школаю, вялізны сад; там усялякіх дрэваў шмат, кветкі ёсьць, а далей — агароды вялікія. Тут усюды працуюць і наглядаюць за ўсім вучні нашы з сваімі настаўнікамі“. „Аў агародах хібажанке не працуюць?“ — не’ка-бы зьнячэўку выляцела ў мяне. „Чаму, — ка’а, — ходзяць, бо тут ня толькі вучыцелі, але й вучыцелькі ёсьць; а так, то — не, бо вучні, вучачыся і практыкуючыся, якраз на ўсіх на цэлу зіму і весну нагатовяць варыва. А якая ў нас вось там, у садзе ды ага- родзе, гожасьць, пекната, колькі там хараства! Калі-нібудзь другім разам прыдзем сюды, дык паглядзіш“.
„Ог дык дзіўная старонка! Некае нябескае царства, ды мо’ й нанебе няма гэтакага прыгожагажыцьця, яктут. Гэтарай“, —думаў я прасябе. Юрка-жусё расказваў. „А там, на водшыбе, гавяжы двор; там уся наша жывёла і птаства. Іх даглядаюць такса- ма нашы людзі, гэтакія-ж, як я; ды й вучні, звучаючы, пасабляюць ім. А вот бачьпп — чарнее лес? То наш. Там нашы працуюць. Ага — вось нашы скарбовыя магазыны. Табе, браце, ня гожа хадзіць у гэтых атопках і гэтых портках. Зойдзем сюды, там адтрымаеш усё новае і пекнае, бо мо’ж у нас пажывеш з які месяц?“ „Пажыву“, — адказаў я, забыўшы ўжо і пра жонку, і пра дзеці. Увайшлі ў магазын, а там дабра, дабра, дык аж вочы расходзяцца. Далі мне ўсю новую адзежу, ды такую харошую, я й зроду не насіў гэткай. Такую падабралі, як-бы па мерцы шыта. Убраўся я, як які пан. Падзякаваў, і мы вьпнлі з магазыну. „Во, цяпер ты, браце, наш!“ — загаманіў Юрка. Паглядзеў на загарак ды й кажа: „Ужо ўсе работы скончыліся. Хадзем папад- вячоркаем, а тагды ў хату народную сходзім. Да вечара яшчэ, бач, гадзіны са дзьве“.
„Як? I з поля ўжо ісьцімуць? То-ж яшчэ рана — сонца высакавата“, — загаманіў я. „Не, браце, — у нас лішне не працуюць. Болын васьмі гадзін рэдка калі на рабо-
це застаюцца, хіба толькі ў надзвычайных выпадках: вось як на сенажаці ці на полі, а дождж зьбіраецца ісьці, то толькі тагды“.
Змоўк я. Прышлі мы зноў у тую самую хату, дзе палуднавалі. Юрка сказаў, каб нам далі чаго есьці. Падалі. Ямо. Юрка-ж усё гутарыць:
„Дык ось у нас жывуць гэтак ва ўсёй краіне. Калі-ж у нас чаго недахват, напры- клад, цукру, солі ці іншых рэчаў, — то нам прывозяць з іншых вёсак, дзе іх здабыва- юць, а мы ад сябе зьлішкі гэтаксама адсылаем другім. Такімі ўжо аіульнымі справамі Краіны кіруе Краёвая Рада. Пад яе-ж загадам і чыгунка, і почта, і тэлеграф. Яна выбіраецца ў нас усім краем. Д ык вось, калі чаго брак, напісаў туды і — ёсьць. Але нашы радныя паны ня толькі працуюць галавою, ці, як-та сказаць, пішуць, распа- радкуюцца, але працуюць і рукамі — вядома, як таму час дазваляе“.
Дзівіўся я ўсяму гэтаму, а сам не’к рад, нгго папаў, здаецца, у гэткі рай.
Сяляне ўсе нібы зачарованы гэткім апавяданьнем. Толькі зрэдку чулася працяж- нае „а-а!“. Нярухома сядзелі ўсе, баючыся зрабіць які еіук, каб не перашкодзіць каз- цы. Уважна слухаюць. Адам-жа, бачучы гэта, сам ня ведае, дзе ён: ці на небе, ці на зямлі, — і апавядае далей і ўжо блізіцца к канцу.
—Але ось я ўспомніў пра жонку і дзеці і сказаў аб тым Юрку. А ён: „Прывозь, ка’а, сюды, або напішы: хай самі прыязджаюць. У нас работы ім хваце і хлеба ста- не“, — зноў паўтарыў, што і раней казаў. „Дзеці, ка’а, будуць вучыцца ў той, нгго я паказваў, школе, а самі — гэтак, як і мы: працавацьмеце".
Кончылі мы падвячоркаваць і ідом у народную хату. Я быў вельмі радушчы, нгго знашоў сваю долю, сваё шчасьце. Я не’к пасьмялеў, бо чуўся тут ужо сваім, і пачаў распытвацца: „А ці войска ў вас, або якая там міліцыя ці паліцыя ёсьць?“ — „Не, ка’а, няма. Мы нікому ніякай крыўды ня робім і ні з кім не ваюем. Але калі вораг які пасягне на наш край, то тагды мы ўсе іуртуемся ды ідом у сталічнае места, бяром аружжа і баронім бацькаўшчыну. А міліцыя ці паліцыя — пытаеш? Навонгга-ж яна? У нас зладзеяў, разбойнікаў, як у другіх краёх, няма, бо няма, бач, тых прычын, нгго робяць з чалавека злодзея ці разбойніка“. „Ага!“ — працягнуў я: „Осьтак дык добра. А як жэняцца ў вас?“ — запьггаў я. „А так, браце, — калі хлопец палюбіў дзяўчыну, то ім ніхто не пярэчыць. Ідуць яны запісваюцца і жывуць, пабраўшы шлюб“.
„Ну а ці даўно ўжо ў вашым краю пануе такое жыцьцё?“ I з гэтым пьгганьнем мы ўвайшлі ў хату. Народу было ўжо шмат: мужчыны, кабеты, хлопцы, дзяўчаты і навет дзеці былі. Там гавораць, там чытаюць, а ў другім пакою іуляюць. А якая пекната, якая гожасьць! Усюды на сьценах картыны, малюнкі розныя. Сталоўусякіх, і малых і вялікіх, ды ўсе хварбованыя да пазасьціланыя ўзорыстымі абрусамі. Зэдлі мяккія.
Прыселі мы ля аднаго століка. Юрка пашоў, узяў некую кнііу. Разгарнуў і пачаў адказваць на маё пытаньне. „Даўно, ка’а, нашы й дзяды ня памятаюць. Осьу гэтай кнізе апісана, як мы дайшлі да гэткага жыцьця. У нас калісь жылі ось так, як ты, браце, расказваў, у вас (я адным мамэнтам, праўда, апавядаў пра гэта). Навет цары былі. Але вось — я буду казаць коратка — вышлі з народу людзі і пачалі народ ву- чыць, як можна здабыць долю і шчасьце. Праўда, гэтых людзей лавілі, саджалі ў вастрогі, каралі, але зьяўляліся другія і казалі тое самае. Ня ўсе слухалі гэтых лю- дзей, але былі і такія, што паслухалі, зразумелі і пачалі рабіць, як казалі тыя людзі. А яны казалі: „Зразумейце сказ: адзін заўсіх, аўсе за аднаго, і жыцьцё ваша палеп- шыцца“. I вось людзі, пгго зразумелі, пачалі злучаццаў грамадкі і пачалі жыць, як мы цяпер. Д обра стала жыць так. Д ругія, гледзючы на першых, таксама зіуртаваліся і далучыліся да першых, і сталі жыць згодна. Дзяцей ужо пачалі адукаваць па-свой- му, у матчынай мове, а то бывала, у „казёнках“ некай чужой атручвалі ды рабілі з дзетак здраднікаў сваіх бацькоў, нгго саромеліся свайго роднага. Цяпер адукуюць паводлуг патрэб кожнага народу. Праўда, усё гэта многа крыві канггавала проста- му народу, а ўсё-ж такі ўзялі свой верх. Нішто не магло супыніць народнага посту- пу. Народ пачуў у сабе сілы ля справаваньня самым сабою, і лепшыя людзі з народу пачалі кіраваць народнымі справамі. Вось гэтакім парадкам і дайшлі мы да гэтка- га жыцьця. Цяпер мы жывом, бы ў раю. Няма ні бедных, ні багатых — усе роўныя. Няма зладзеяў, ні разбойнікаў, як я й раней казаў. Жывом сабе, згодненька, працу- ем і ўсім здаволены. Будзеш І ты ў нас жыць шчасьліва!“ — скончыў Юрка. Я не- шта жадаў запытаць, ажна — на табе! — жонка, крыкнула: „Уставай, Адам, — ужо пара!“ — і я зноў апынуўся на гэтым сьвеце, сярод людзкай бядоты...
Кончыў і Адам.
Сяляне ад гэтага сказу нібы акамянелі. I яшчэ-б мо’ доўга сядзелі, ня ведаючы, што зрабілася, каб ня гукнуў Адам другім голасам і ўсіх тым зрухнуў: „Я скончыў. Хадзем спаць, бо дасядзеліся-такі да золку!“
Схамянуліся, і па цэлай грамадзе пашоў гоман, а вецер зважней шугнуў, каб злавіць, здаецца, усё, што скажуць сяляне, ды панесьці ўверх к зорам на суд.
— Ну і сон! Гэта, напэўна, ты, брат, сам выдумаў, — адкуль табе гэтак сьніць?! — сказаў першы малады селянін.
—Мо’ дзе вычьггаў, або хто расказаў, — дадаў другі.
Усяляк гаварылі і думалі і трэйція. Стары Максім апусьціў голаў, задумаўся і шаптаў: „То толькі сон! Эх, каб гэты сон хоць пры дзетках ціўнуках збыўсяў нашым краю!“ Потым прыціснуў шапку і моўчкі ў задуменьні пасунуў да хаты.
Адам нічога не адказаў. Ен пачуваў, нібы вялікі камень адлёг у яго на сэрцы, і з радушчым тварам борзда пашоў дамоў.
Разышліся паволі і ўсе.
Вецер мацней шугнуў, зашумеў і заціх. На ўсходзе паказалася зарніца.
10.9.1918 (псэўд.. Кужаль Янка)
*****
Адам Бабарэка
То толькі сон...
Шчьіра паважанаму А. Моцнаму
Сяляне вёскі Занямоньне любілі ў нядзелю ці ў сьвята сходзіцца на рынак, каб пра тое, пра сёе пагаварыць, каб дазнацца дзе-якіх навін. Ось і ў гэты вечар яны сабраліся аб чым-небудзь пагаманіць. Грамада вялікая. Гоману многа. А вечар быў ціхі, цёплы і ясны. Зьлёгенька падыхаў ветрьнс, як-бы прыслухоўваўся да гутаркі людзкай, каб потым панесьці яе ўгору і расказаць месяцу, зорам і хмаркам. Прышоў сёньня і Адам Краўцовых. Яго рэдка бачылі на сходах. Ён быў самы бяднейшы ў вёс-цы. Зямлі зусім ня меў, апроч кавалачку агарода, ды й то на яго было трох братоў. Адам сядзеў усё дома, раздумваючы, як-бы палепшыць сваё ясыцьцё. А жылося надта дрэнна. Але ў гэты вечар і ён выпаўз з свае старэнькае хаты. Яго непакоілі ўсялякія думкі, якія яму бажалася выказаць каму-небудзь.
Сяляне сядзелі на бярвеньнях ля хаты Ткачука. Гоман ужо пачаў сьціхаць. Зда-валася, усе перагутарылі. Адам сядзеў і думаў, як-бы пачаць гаворку пра свае думкі. Але вось неяк зайшла гутарка пра сны.
—Чорт яго ведае, што гэта — не’к ня сьпіцца, сны дрэнныя лезуць, — пачынае адзін, а там другі. Тлумачаць па-свойму. Адам насачыў момант і пачаў апавядаць.
I Што ён расказваў, гэта ня быў сон. Яго беднасьць, яго доля давяла да гэтакіх думак, але ён не хацеў, каб ведалі, што гэта ён сам дамысьліўся, і сказаў, што сьніў. і —Ось паслухайце, як я надум... як я сьніў, — паправіўся Адам, пачынаючы гаворку.
1 —Ну, кажы — паслухаем, — загукалі сяляне, — мо што й цікавае?
; [ — Ось я, здаецца, ужо зусім зьбяднеў: хоць я й так бедны, а то дык нават няма чаго есьці. Дык, здаецца, і надумаў я паехаць у другі край у заработкі. Жонцы сказаў пра-даць каня, купіць хлеба і жыць пакуль што, а я зараблю грошай, буду ггрысылаць, потым сам, моў, прыеду і тагды зажывом па-людзку. „Ну, добра“, — згадзілася жон-ка. Ось раз увечар, здаецца, як вёска ўжо спала, разьвітаўся я з жонкаю, з дзецьмі і паплёўся на станцьпо. Грошай не’к сабраў на дароіу — прадалі, здаецца, апошняга япрука. Заплакаў, вельмі-ж бо горка і шкода было пакідаць свой родны куток. А да-лей некім цудам я ўжо еду на чьпунцы далёка-далёка ад сваёй вёскі. Сяджу гэта я ў вагоне, думаю, у які-б край ехаць, дзе болын заработкаў, і аб жонцы з дзецьмі думаю, ажна кандуктар ідзе і кажа ўсім з чугункі злазіць, бо далей цягнік ня йдзе. Зьлез я, іду, а цягнікоў многа-многа, ды ўсе непадобныя на той, што я ехаў. Падыходжу я, к аднаму, а некі пан: „Сядай, ка’а, браце, калі хочаш, — паедзем у наш край, у нас до-бра жыць“. — „Але-ж у мяне білета няма?“ — „То нічога! Ось сядай!“ — і адчыніў дзьверы. Я зьдзівіўся, што ён так ласкава да мяне зьвярнуўся, бо я-ж просты му-жьпс у лапцях, а ён пан. Зьняў я шапку, пакланіўся, падзякаваў за раду і ўвайшоў у цягнік. Тут я зноў зьдзівіўся. Я ня ведаў, дзе я, — ці ў пакоі ў пана, ці ў цягніку. Ня верыў сваім вачом. Усё так пекна, так прыгожа: зэдлікі ўсе мяккія, картыны разь-вешаны. Я доўта стаяў, разглядаючы, і баяўся садзіцца, аж калі падьппоў зноў той пан, што ля вагону стаяў, і сказаў садзіцца, тагды толькі я сеў. Ня памятаю, ці доўга я ехаў, ці не. Я ня ведаў на’т — куды. Толысі ведаю, што бяз білету, і грошай ніхто ня пытаў. Але ось, няведама як, апынуўся я ў вёсцы (там гэтак яе звалі, але, як я думаў, то — настаяшчае места).
—Ну, брат, і сон! — ня стрымаўся, каб не перапыніць, стары Язэп.
—Не перапыняй, Язэп! Кажы далей, Адам! — адазваўся Максім.
—Іду гэта я, разглядаю далей, — апавядае Адам, — усё роўна, як у лесе. Але ось падходзіць некі пан, даў „дабрыдзень“. Бачучы, што я ня тутэйшы, адазваўся: „Ха| дзем, папалуднаем, браце, — ужо пара!“ Я ўсё роўна, як акамянеў ад гэтых слоў Хацеў нешта сказадь, але язык не’к не паварочваўся. I я, падуласны некай невяі домай сіле, паплёўся за ім. Схамянуўся толькі, як мы падышлі да вялікай муравя. най хаты, і той пан зноў зьвярнуўся да мяне: „Ось сюды! Ты, браце, мусіць, няп. тэйшы, — ці здалёк?“ Неяк язык разварушыўся; я пачаў расказваць. Мы ўселіся ля стала і чакалі, калі нам пададуць полудзень. Саля вялікая, сталоў многа. Чыста хораша, — адна любата! Людзі сядзяць, палуднуюць, а ўсе адзеты па-панску. Той пан, што быў са мною, як я дазнаўся, зваўся Юрка. Вось я і вылажыў яму, адкулья чаго прыехаў, бо ўзнаў, што ён вельмі добры чалавек, хоць, як мне здавалася, пан, „Ага“, — працягнуў Юрка, як я скончыў гутарку. ІІолудзень кончыўся. Усё давалі вельмі смачныя стравы. Я зроду ня спытваў такіх. ІІачаў я поркацца ў кішэні і вы-маю кецку (яшчэ меў тры злоты грошай), каб заплаціць за полудзень. А Юрка: „Што гэта?“ — пытае. Кажу, трэба заплаціць. „Як заплаціць?“ — зноў пытае. Я зьдзівіўся. Думаю, што гэта хіба пан сьмяецца. Ажно як пачалі мы жупіць, то я дазнаўся, што зусім тут грошы не ўжываюцца, на’т ня ведаюць, што то за грошы. Ну, думаю, ось прыехаў у заработкі! А тут грошай ва ўсёй краіне няма. Хіба-^га я, мысьлю, папаўу нябескае царства, ці яко ліха? Юрка ўбачыў, што я зьдзіўлены, і пачаў мне тлумачыць.
—А-а, ось дык сон! — зноў ня стрымаўся Язэп, а ўсе аж рот паразьзяўлялі і вельмі ўважна слухалі. я
—Ось я, кажа Юрка, — апавядае далей Адам, здаволены, што яго думкі з цікавасьцю слухаюць, — пайду, скажу маршалку, што да нас новы чалавек прыехаў, і адпрашуся ад работы. Тагды я павяду цябе ўсюды і пакажу, як у нас жывуць. Пашоў, а я чакаю, раздумваючы: куды-та я папаў? А людзі ўсе, папалуднаваўшы, пачалі расходзіцца на работу. Але вось і Юрка вярнуўся. „Ну, хадзем!“ — ка’а. Пашлі. Ось Юрка і пачаў расказваць. „Наш край, кажа, увесь завецца „Краіна Працы“, — так і завецца, бо ў нас усе ад малога да старога — усе агульна працуюць, і працуюць у нас ня толысі для сябе, але для ўсіх людзей свайго краю“. Я слухаю ўважна і ня разумею, як-та — для ўсіх? А Юрка кажа далей: „Поле ў нас абрабляюць не паасобку, а цэлай грама-дою, цэлай вёскай“. Мы тым часам вышлі ўжо на поле. „Яно разьдзелена ў нас па палеткі, і вось адны (у нас, бач, праца разьдзелена паміж усіх роўна) працуюць ля жыта, другія — ля аўса, трэйція — ля ячменю і т. д. Гэта знача, ужо часьцей ля яго ходзяць, як у нас кажуць — культывіруюць, каб мець ад зямлі як найболыпы пры-бытак. Але, калі сеяць, ці жаць, ці касіць, або бульбу выбіраць, — тая частка, якой прыпаручана той ці іншы палетак, ня зможа адна ўправіцца, дык ёй пасабляюць другія. А ўсім у нас кіруе Рада з маршалкам на чале. Мы выбіраем яго з паміж сябе“.
Я жадаў нешта спытаць, але Юрка, чалавек жуплівы, ня даў мне прагаварыць, а расказваў і тлумачыў далей.
„У нас, ка’а, працаваць ня надта цяжка, дзеля таго, што мы маем усялякія машы-ны. Усё сабраўшы з поля і памалаціўшы, мы звозім у агульны сьвіран, а адтуль ужо па запісках маршалка бяром сабе для ўжытку. Адным словам, пажывеш у нас, як за-хочаш, дык лепей азнаёмішся з нашым жыцьцём“. Ш
Прашоўшы крыху полем, мы вярнуліся назад. На полі кіпела работа. Якраз у тым часе жалі. Юрка-ж далей мне тлумачыць: „Вось бачыш: вёска наша. Прыго-жая, праўда? Хаты ўсе мураваныя, але гэта ўласнасьць усяго люду, што жыве тут' Жывом мы па кватэрах. У хатах — чыста, хораша. Ну, цяпер (мы увайшлі ўжо У вёску) павяду цябе, ка’а Юрка, па майстэрням. Вось тут працуюць гарбары, вырЗ' бляюць скуры — і то для ўсіх“. Зайшлі мы, паглядзелі. Працуюць людзі з некай дзіўнай ахвотай. іш Ш
То толькісон.
31
Я яшчэ нідзе ня бачыў, каб так працавалі. Былі і старыя, і малыя. „А гэта (пацышлі мы к другой, шаўцоўскай) шыюць боты таксама для ўсіх. У нас, скажу ацзін раз, ка’а Юрка, кожны прапуе для ўсіх і ўсе для аднаго. Усе гэтыя боты зносяцца ў скарб, а ад-туль выдаюцца, каму патрэбна. Падраліся — ідзі к маршалку, дасьць запіску ў скарб, там забяруць у цябе старыя, а дадуць новыя. Старыя-ж боты зноў ідуць у майстэрню ў работу“. Тут я ня вытрымаў — запытаў: „А па колькі плацяць?“ Юрка зьдзівіўся з гэстакага запытаньня, а далей кажа: „У нас-жа, я гаварыў, на’т і ня знаюць, што гэта за грошы. Каб ось я ня ўгледзіў у цябе, як ты вымаў з кішэні ў стравярні, то і я-б ня ведаў“. Я задумаўся і ўжо болей не адважваўся распытваць. Юрка-ж далей тлумачыў.
„Вось кравецкая. Тут працуюць, як і ў шаўцоўскай. Усё аддаецца ў скарб, а з скар-бу людзям шыюць з свайго. Ткуць самі — машынаю. А вось гэта кузьня, сьлясарня, стальмарня, калёсная ды шмат усялякіх другіх. Мы так жывом, бачыш, каб мець усё патрэбнае ў сябе, дома“. Перайшлі гэта мы ўсе майстэрні і павыходзілі к вялікаму пекнаму дому. „А гэта, кажа Юрка, народная хата. Тут мы зьбіраемся амаль ня кож-ны дзень, радзімся: што і ў якім парадку далей рабіць: так сабе жупім, а то чытаем, бо тут-жа ёсьць і чытальня. Па нядзелям-жа ці ў сьвята наша моладзь тут ладзіць тэатр“. Гэтага дык я не разумеў, але не адважыўся распытвацца. Я ўжо, здаецца, надумаўся тут крыху пажыць, бо Юрка шчэ сказаў, што работы ў іх для ўсіх ёсьць. I хлеба для ўсіх хапае. Падыходзім тым часам да другой вялізарнай хаты, аж у пяць паверхаў. „А вось наша школа! Гэта вучацца нашыя дзеці, покуль ня скончаць усіх навук. Тут-жа і ўсялякія дзіцячыя майстэрні: вучацца па кніжкам і рукамі на прак-тыцы. У нас першыя годы адукацыя дзецям даецца агульная (у тым-жа часе яны працуюць і рукамі паводлуг сваіх сіл, хоць, праўда, яны і ўвесь свой век працуюць рукамі, а не адно галавою), а потым ужо па спэцыяльнасьці. Усе дзеці нашы вучац-ца, нявучоных у нас няма. Усе людзі ў нашай грамадзе-вёсцы — роўныя“.
„А бедных, або нявучоных, — няграматных, ось такіх, як я, — няма?“ — запытаўся я.
„А што гэта — бедныя, браце?“ Я не разумеў, але болей ужо ня пытаўся.
„Там, за гэтаю школаю, вялізны сад; там усялякіх дрэваў шмат, кветкі ёсьць, а далей — агароды вялікія. Тут усюды працуюць і наглядаюць за ўсім вучні нашы з сваімі настаўнікамі“. „Аў агародах хіба жанке не працуюць?“ — не’ка—бы зьнячэўку выляцела ў мяне. „Чаму, — ка’а, — ходзяць, бо тут ня толькі вучыцелі, але й вучыцелькі ёсьць; а так, то — не, бо вучні, вучачыся і практыкуючыся, якраз на ўсіх на цэлу зіму і весну нагатовяць варыва. А якая ў нас вось там, у садзе ды ага-родзе, гожасьць, пекната, колькі там хараства! Калі-нібудзь другім разам прыдзем сюды, дык паглядзіш“.
„От дык дзіўная старонка! Некае нябескае царства, ды мо’ й на небе няма гэтакага прыгожага жыцьця, як тут. Гэта рай“, — думаў я пра сябе. Юрка-ж усё расказваў. „А там, на водшыбе, гавяжы двор; там уся наша жывёла і птаства. Іх даглядаюць такса-ма нашы людзі, гэтакія—ж, як я; ды й вучні, звучаючы, пасабляюць ім. А вот бачыш — чарнее лес? То наш. Там нашы працуюць. Ага — вось нашы скарбовыя магазьгаы. Табе, браце, ня гожа хадзіць у гэтых атопках і гэтых портках. Зойдзем сюды, там адтрымаеш усё новае і пекнае, бо мо’ж у нас пажывеш з які месяц?“ „Пажыву“, — адказаў я, забыўшы ўжо і пра жонку, і пра дзеці. Увайшлі ў магазын, а там дабра, дабра, дык аж вочы расходзяцца. Далі мне ўсю новую адзежу, ды такую харошую, я й зроду не насіў гэткай. Такую падабралі, як-бы па мерцы шыта. Убраўся я, як які пан. Падзякаваў, і мы вышлі з магазыну. „Во, цяпер ты, браце, наш!“ — загаманіў Юрка. Паглядзеў на загарак ды й кажа: „Ужо ўсе работы скончыліся. Хадзем папад-вячоркаем, а тагды ў хату народную сходзім. Да вечара яшчэ, бач, гадзіны са дзьве“.
„Як? I з поля ўжо ісьцімуць? То-ж яшчэ рана — сонца высакавата“, — загаманіў я. „Не, браце, — у нас лішне не працуюць. Болып васьмі гадзін рэдка калі на рабо-
це застаюцца, хіба толысі ў надзвычайных выпадках: вось як на сеналсаці ці наполі а донсдж зьбіраецца ісьці, то толысі тагды“. | ]
Змоўк я. Прышлі мы зноў у тую самую хату, дзе палуднавалі. Юрка сказаў, каб нам далі чаго есьці. ІІадалі. Ямо. Юрка-ж усё іутарыць:
„Дык ось у нас жывуць гэтаіс ва ўсёй ісраіне. Калі-ж у нас чаго недахват, напры-клад, цукру, солі ці іншых рэчаў, — то нам прывозяць з іпшых вёсак, дзе іх здабыва-юць, а мы ад сябе зьліішсі гэтаксама адсылаем другім. Такімі ўлсо аіульнымі справамі Краіны кіруе Краёвая Рада. I Іад яе-ж загадам і чыгунка, і почта, і тэлеграф. Яна выбіраецца ў нас усім краем. Дык вось, калі чаго брак, нанісаў туды і — ёсьць. Але нашы радныя паны ня голысі працуюць галавою, ці, яіс-та сказаць, пішуць, распа-радкуюцца, але працуюць і рукамі — вядома, як таму час дазваляе“.
Дзівіўся я ўсяму гэтаму, а сам не’к рад, што напаў, здаецца, у гэткі рай.
Сяляне ўсе нібы зачарованы гэткім апавяданьнем. Толькі зрэдісу чулася працяж-нае „а-а!“. Нярухома сядзелі ўсе, баючыся зрабіць які стук, каб не перашкодзіць каз-цы. Уважна слухаюць. Адам-жа, бачучы гэта, сам ня ведае, дзе ён: ці на небе, ці на зямлі, — і шіавядае далей і ўжо блізіцца к ісанцу.
—Але ось я ўспомніў пра жонку і дзеці і сісазаў аб тым Юрку. А ён: „Прывозь, ка’а, сюды, або напішы: хай самі прыяжджаюць. У нас работы ім хваце і хлеба ста-не“, — зноў паўтарыў, што і раней казаў. „Дзеці, іса’а, будуць вучыцца ў той, што я паказваў, школе, а самі — гэтак, як і мы: працавацьмеце“.
Кончылі мы падвячоркаваць і ідом у народную хату. Я быў вельмі радушчы, што знашоў сваю долю, сваё шчасьце. Я не’к пасьмялеў, бо чуўся тут ужо сваім, і пачаў распытвацца: „А ці войска ў вас, або якая там міліцыя ці паліцыя ёсьць?“ — „Не, ка’а, няма. Мы нікому ніякай крыўды ня робім і ні з кім не ваюем. Але калі вораг які пасягне на наш край, то тагды мы ўсе гуртуемся ды ідом у сталічнае места, бяром аружжа і баронім бацысаўшчыну. А міліцыя ці наліцыя — пытаеш? Навошта-ж яна? У нас зладзеяў, разбойніісаў, яіс у другіх ісраёх, няма, бо няма, бач, тых прычын, што робяць з чалавека злодзея ці разбойніка“. „Ага! “ — працягнуў я: „Ось так дык добра. А як жэняцца ў вас?“ — запытаў я. „А так, браце, — калі хлопец палюбіў дзяучыну, то ім ніхто не пярэчыць. Ідуць яны запісваюцца і мсывуць, пабраўшы шлюб“.
„Ну а ці даўно ўжо ў вашым кршо пануе таісое жыцьцё?“ I з гэтым пытаньнем мы ўвайшлі ў хату. Народу было ўжо шмат: мужчыны, кабеты, хлопцы, дзяўчаты і навет дзеці былі. Там гавораць, там чытаюць, а ў другім пакою гуляюць. А якая пекната, якая гожасьць! Усюды на сьценах ісартыны, малюнкі розныя. Сталоў усякіх, і малых і вялікіх, ды ўсе хварбованыя да пазасьціланыя ўзорыстымі абрусамі. Зэдлі мяккія.
Прыселі мы ля аднаго століка. Юрка пашоў, узяў некую кнііу. Разгарнуў і пачаў адказваць на маё пытаньне. „Даўно, іса’а, нашы й дзяды ня памятаюць. Ось у гэтай кнізе апісана, як мы дайшлі да гэткага жыцьця. У нас калісь жылі ось так, як ты, браце, расказваў, у вас (я адным мамэнтам, праўда, апавядаў пра гэта). Наветцары былі. Але вось — я буду казаць коратка — вышлі з народу людзі і пачалі народ ву-чыць, як можна здабыць долю і шчасьце. ІІраўда, гэтых людзей лавілі, саджалі ў вастрогі, каралі, але зьяўляліся другія і казалі тое самае. Ня ўсе слухалі гэтых лю-дзей, але былі і такія, што паслухалі, зразумелі і пачалі рабіць, як казалі тыя людзь А яны казалі: „Зразумейце сказ: адзін за ўсіх, а ўсе за аднаго, і жыцьцё вашапалеп-шыцца“. I вось людзі, што зразумелі, началі злучацца ў грамадкі і пачалі жыць, як мы цяпер. Добра стала жыць так. Д ругія, гледзючы на першых, таксама зіуртаваліся і далучыліся да першых, і сталі лсыць згодна. Д зяцей ужо пачалі адукаваць па-свой-му, у матчынай мове, а то бывала, у „казёнках“ некай чужой атручвалі ды рабілі з дзетак здраднікаў сваіх бацькоў, што саромеліся свайго роднага. Цяпер адукуюнь паводлуг патрэб кожнага народу. ІІраўда, усё гэта многа крыві каштавала нроста
То ТПОЛЬКІ сон...
33
му народу, а ўсё-ж такі ўзялі свой верх. Нішто не магло супыніць народнага посту-пу. Народ пачуў у сабе сілы ля справаваньня самым сабою, і лепшыя людзі з народу пачалі кіраваць народнымі справамі. Вось гэтакім парадкам і дайшлі мы да гэтка-га жыцьця. Цяпер мы жывом, бы ў раю. Няма ні бедных, ні багатых — усе роўныя. Няма зладзеяў, ні разбойнікаў, як я й раней казаў. Жывом сабе, згодненька, працу-ем і ўсім здаволены. Будзеш і ты ў нас жыць шчасьліва!“ — скончыў Юрка. Я не-шта жадаў запытаць, ажна — на табе! — жонка, крыкнула: „Уставай, Адам, — ужо пара!“ — і я зноў апынуўся на гэтым сьвеце, сярод людзкай бядоты...
Кончыў і Адам.
Сяляне ад гэтага сказу нібы акамянелі. I яшчэ-б мо’ доўга сядзелі, ня ведаючы, што зрабілася, каб ня гукнуў Адам другім голасам і ўсіх тым зрухнуў: „Я скончыў. Хадзем спаць, бо дасядзеліся-такі да золку! “
Схамянуліся, і па цэлай грамадзе пашоў гоман, а вецер зважней шугнуў, каб злавіць, здаецца, усё, што скажуць сяляне, ды панесьці ўверх к зорам на суд.
—Ну і сон! Гэта, напэўна, ты, брат, сам выдумаў, — адкуль табе гэтак сьніць?! — сказаў першы малады селянін.
—Мо’ дзе вычытаў, або хто расказаў, — дадаў другі.
Усяляк гаварылі і думалі і трэйція. Стары Максім апусьціў голаў, задумаўся і шаптаў: „То толькі сон! Эх, каб гэты сон хоць пры дзетках ці ўнуках збыўся ў нашым краю!“ Потым прыціснуў шапку і моўчкі ў задуменьні пасунуў да хаты.
Адам нічога не адказаў. Ен пачуваў, нібы вялікі камень адлёг у яго на сэрцы, і з радушчым тварам борзда пашоў дамоў.
Разышліся паволі і ўсе.
Вецер мацней шугнуў, зашумеў і заціх. На ўсходзе паказалася зарніца.
10.9.1918
***
Збор твораў : у 2 т. / Адам Бабарэка. Т. 2 : Проза, паэзія, філасофія, публіцыстыка, запісныя кніжкі, дзённікі, лісты. 726 с. Вільня [Вільнюс] : Ін-т беларусістыкі ; Беласток : Беларус. гіст. т-ва, 2011.